Религиоведение » Публикации » Душеполезное чтиво

Праграма ўступных іспытаў па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»

Праграма ўступных іспытаў па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для асоб, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю, для атрымання вышэйшай адукацыі, 2012 год

ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ

Літаратура эпохі Сярэднявечча

Агульная характарыстыка літаратуры Сярэднявечча. Пачатковы перыяд развіцця славянскай пісьменнасці (ХІ—ХІІ стст.); тэматычная і жанравая разнастайнасць перакладной і арыгінальнай літаратуры (Біблія, «Жыціе Еўфрасінні Полацкай», Словы. Казанні. Павучанні Кірылы Тураў¬скага, беларускія летапісы).

Літаратура эпохі Адраджэння

Агульная характарыстыка літаратуры эпохі Адраджэння (ХІV— XVI стст.).
Францыск Скарына — першадрукар і асветнік, яго жыццё і твор¬чая дзейнасць. Пераклад і выданне кніг Бібліі, іншых кніг Святога Пісан¬ня. Найважнейшыя рысы рэнесанснага гуманізму ў творчасці Ф. Скарыны. Агульначалавечы змест прадмоў да кніг «Іоў» і «Юдзіф». Сцвярджэнне ідэй патрыятызму, вернасці грамадзянскаму абавязку, духоўнай моцы і трываласці. Агульнаславянскае і еўрапейскае значэнне дзейнасці Ф. Ска¬рыны.

Сымон Будны і Васіль Цяпінскі як прадаўжальнікі традыцый Ф. Скарыны. Дэмакратычная і патрыятычная скіраванасць прадмоў да выдадзеных на беларускай мове «Катэхізіса» і «Евангелля».

Мікола Гусоўскі. Кароткія звесткі пра жыццё і творчасць паэта. «Песня пра зубра» як выдатны твор беларускай літаратуры эпохі Адрад¬жэння. Жанр, сюжэт і кампазіцыя паэмы. Сістэма вобразаў у творы. Сім¬валічнае значэнне вобраза зубра. Беларуская прырода ў адлюстраванні паэта. Тэма вайны і міру ў творы. Пераклады паэмы.

Барока. Класіцызм. Асветніцтва

Палемічная літаратура пачатку ХVII ст. Развіццё рэлігійнай публі¬цыстыкі (Іпацій Пацей, Мялецій Сматрыцкі, Лаўрэнцій Зізаній, Афанасій Філіповіч). Свецкая сатырычная літаратура («Прамова Мялешкі», «Ліст да Абуховіча»). Вершаскладанне на беларускай мове. Андрэй Рымша, Сімяон Полацкі, ананімныя творы. Станаўленне беларускага тэатра (батлейка, школьныя драмы і інтэрмедыі).

Ад старажытнай да новай беларускай літаратуры

Беларуская літаратура ў канцы ХVIII — пачатку ХІХ ст. Пераважна ананімны характар бытавання твораў. Узнікненне камічных, бурлескных твораў. Паступовы рух да ўтварэння новай літаратуры на народнай, дыялектнай моўнай аснове. Узнікненне і ўмацаванне ў літаратуры рэаліс¬тычных традыцый. Станаўленне новай беларускай літаратуры і яго асноў¬ныя фактары (цікавасць да фальклору, народнага побыту, гістарычнага мінулага і традыцый).

Паэма «Энеіда навыварат» (урыўкі). Пытанне аб аўтарстве паэмы і часе напісання. Ідэйны пафас і змест. Сувязь беларускай «Энеіды» з аднайменнымі творамі Вергілія і I. Катлярэўскага.



← Предыдущая статья
Следующая статья →
анимизм, античность, атеизм, беларусь, библия, бог, гегель, геоцентризм, деньги, евреи, иисус, инквизиция, кальвинизм, карма, католицизм, конференции, космос, креационизм, кумран, майя, марксизм, материализм, пгм, православие, рим, россия, рпц, социализм, тотем, украина, фейербах, христианство, церкви христовы, эволюция, экуменизм
© 2012 RelEd.net - свалка религиозно-философской макулатуры
Союз образовательных сайтов