Религиоведение » Публикации » Душеполезное чтиво

Праграма ўступных іспытаў па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»

Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак

Рамантызм у еўрапейскім і беларускім мастацтве слова канца ХVIII — першай паловы ХІХ ст. як вядучы літаратурны напрамак.
Ян Баршчэўскі. «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (2—3 апавяданні на выбар абітурыента). Цесная сувязь апавяданняў з беларускай міфалогіяй і фальклорам. Роля вобраза Завальні ў творы. Увага да ўнутранага свету герояў. Павучальнасць зместу апа¬вяданняў. Рамантычныя сюжэты і вобразнасць. Сімволіка вобразаў.

Па шляху сінтэзу:

сентыменталізм, рамантызм, рэалізм

Канстанцін Вераніцын. Сатырычны і гуманістычны пафас паэмы «Тарас на Парнасе». Сцвярджэнне ідэй народнасці ў літаратуры. Роля мі¬фалагічных персанажаў у раскрыцці тэмы і ідэі твора. Тарас як тыповы народны герой, рысы яго характару. Майстэрства аўтара ў абмалёўцы пер¬санажаў. Гісторыка-літаратурнае значэнне паэмы.
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Жанравае вызначэнне твора «Пінская шляхта». Выкрыццё царскага чы¬ноўніцтва. Вобраз Кручкова, яго тыповасць. Духоўная абмежаванасць за¬сцянковай шляхты. Майстэрства драматурга ў разгортванні інтрыгі, сюжэта, у стварэнні камічнага эфекту. Гратэск і шарж як прыёмы фарса-вадэвіля. Значэнне творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча для беларускай лі¬таратуры.

Рэалізм як літаратурны напрамак.

Захаванне тэндэнцый рамантызму

Агульная характарыстыка літаратуры другой паловы ХІХ ст. Публі¬цыстыка і яе роля ў тагачасным грамадскім жыцці. Ананімныя вер¬шаваныя і празаічныя гутаркі («Вось які цяпер люд стаў», «Гутарка Данілы са Сцяпанам», «Сход»). Узмацненне ў літаратуры Беларусі другой паловы ХІХ ст. рэалістычных тэндэнцый.

Кастусь Каліноўскі. Адлюстраванне поглядаў Кастуся Каліноўскага на гісторыю і асобу ў выданнях «Мужыцкай праўды». Вобраз Беларусі ў творах К. Каліноўскага. «Пісьмо з-пад шыбеніцы» і верш «Марыська чар¬наброва, галубка мая» як запавет нашчадкам.
Францішак Багушэвіч. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Уплыў паўстання 1863—1864 гг. на творчасць Ф. Багушэвіча. Ідэйны змест прадмоў да зборнікаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі». Месца паэта і паэзіі ў жыцці народа («Мая дудка»). Увасабленне ў паэзіі Ф. Багушэвіча грамадскіх ідэалаў («Ахвяра»). Алегарычны змест верша «Хмаркі».
Паэма «Кепска будзе!». Выкрыццё сацыяльнай несправядлівасці ў творы. Паказ жыццястойкасці беларускага народа. Роля айчыма ў лёсе Аліндаркі. Матыў трагічнасці і безвыходнасці. Гуманістычны ідэал аўтара ў паэме.

Беларуская літаратура пачатку ХХ ст.

Беларуская літаратура пачатку ХХ ст., яе патрыятычны пафас і вер¬насць гуманістычным ідэалам. Роля газет «Наша доля», «Наша ніва» ў гісторыі айчыннай культуры і мастацтва слова. Нашаніўскі перыяд у развіцці літаратуры. Агляд творчасці Цёткі, Ядвігіна Ш. і інш.

Янка Купала. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Тэматычная шматграннасць і стылёвая разнастайнасць лірыкі Янкі Купалы. Асэн¬саванне гістарычнага лёсу беларускага народа («Мая малітва» і інш.). Грамадзянскасць і публіцыстычнасць у вершах Янкі Купалы, жанравае, вобразнае, інтанацыйнае багацце яго лірыкі («Роднае слова» і інш.). Ідэя вечнасці жыцця, кахання, гармонія чалавека і прыроды ў вершы «Явар і каліна». Лірыка перыяду станаўлення беларускай дзяржаўнасці 20—30-х гг.
Паэма «Бандароўна». Фальклорная першакрыніца паэмы. Сутнасць канфлікту. Вобразы-антыподы. Драматызм дзеяння. Маральнае хараство Бандароўны. Рамантычная аснова твора.

П’есы «Паўлінка» або «Раскіданае гняздо» (на выбар абітурыента).
Высмейванне шляхецкай пыхлівасці і духоўнай абмежаванасці ў ка¬медыі «Паўлінка». Канфлікт новага і старога пакаленняў засцянковай шляхты. Вобраз Паўлінкі. Майстэрства аўтара ў абмалёўцы персанажаў, індывідуалізацыя іх мовы. Сцэнічнае ўвасабленне камедыі.

Сацыяльна-філасофскі, гуманістычны пафас і змест п’есы «Раскіда¬нае гняздо». Жанр, кампазіцыя, развіццё драматычнага канфлікту. Галоў¬ныя героі драмы, матывы паводзін. Пошукі маладым пакаленнем рэаль¬ных шляхоў вызвалення Бацькаўшчыны. Праўда Сымона і праўда Зоські. Старац як выразнік народнай маралі. Вобраз Незнаёмага ў сістэме дзей¬ных асоб п’есы. Рэалізм драмы, рамантычная сімволіка і лірызм. Сімва¬лічнасць назвы твора.

Якуб Колас. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Лірыка. Эле¬гічнае і аптымістычнае ў паэзіі Якуба Коласа («Не бядуй!», «Беларусам»). Паэтызацыя роднай прыроды («Родныя вобразы», «Першы гром»). Рыт¬міка-інтанацыйны лад вершаў Якуба Коласа.
«Новая зямля» — мастацкая энцыклапедыя народнага жыцця. Аўта¬біяграфічнасць паэмы, яе творчая гісторыя. Жанравыя асаблівасці твора. Народны побыт і прырода ў паэме. Вобразы ў паэме: мудрасць і душэўная прыгажосць Антося, Ганны; вобразы дзяцей. Трагедыя лёсу Міхала. Філа¬софская ідэя зямлі і волі. Сімвалічны сэнс назвы твора. Паэтычнае май¬стэрства Якуба Коласа.

Трылогія «На ростанях» (частка першая — «У палескай глушы»). Гісторыя напісання і праблематыка, асаблівасці сюжэта і кампазіцыі тво¬ра, яго аўтабіяграфізм. Асоба Андрэя Лабановіча. Народ і інтэлігенцыя ў творы. Жаночыя вобразы. Майстэрства Коласа-празаіка. Месца і значэнне творчасці Якуба Коласа ў беларускай літаратуры.
Максім Багдановіч. Жыццёвы і творчы шлях паэта. Погляды М. Багдановіча на прызначэнне паэта ў грамадстве («Песняру»). Вобраз Радзімы ў лірыцы паэта («Санет» («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…») і інш.). Зварот да культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі («Летапісец» і інш.). Скіраванасць да агульначалавечай праблематыкі («Мяжы», «Жывеш не вечна, чалавек…» і інш.).

«Страцім-лебедзь». Паэтычная інтэрпрэтацыя біблейскага міфа. Роля баладнай формы ў актуалізацыі сімволікі твора.

Сувязь творчасці М. Багдановіча з класічнай спадчынай і сусветнай паэзіяй.
Алесь Гарун. Зборнік вершаў «Матчын дар». Вызваленча-пат¬рыятычныя, агульначалавечыя матывы («Ты, мой брат, каго зваць Белару¬сам…»). Абвостранае пачуццё любові да Радзімы. Тэма сэнсу жыцця, пры¬значэння чалавека («Ідуць гады»). Філасафічнасць і публіцыстычнасць вершаў.



← Предыдущая статья
Следующая статья →
анимизм, античность, атеизм, беларусь, библия, бог, гегель, геоцентризм, деньги, евреи, иисус, инквизиция, кальвинизм, карма, католицизм, конференции, космос, креационизм, кумран, майя, марксизм, материализм, пгм, православие, рим, россия, рпц, социализм, тотем, украина, фейербах, христианство, церкви христовы, эволюция, экуменизм
© 2012 RelEd.net - свалка религиозно-философской макулатуры
Союз образовательных сайтов