Религиоведение » Публикации » Душеполезное чтиво

Праграма ўступных іспытаў па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»

Беларуская літаратура першай трэці ХХ ст.

Актывізацыя літаратурна-грамадскага руху і ўздым культурнага будаўніцтва ў 1920-я гг. Літаратурныя аб’яднанні «Маладняк», «Узвыш¬ша», «Полымя», іх роля ў гісторыі айчыннага пісьменства. Творчыя зда¬быткі і пошукі 1920-х гг. і іх спад у 1930-я гг. пад уплывам ідэалагізацыі літаратурнага жыцця. Утварэнне Саюза пісьменнікаў СССР (1934 г.).
Літаратура Заходняй Беларусі, яе сувязь з агульнанацыянальнай літаратурай (У. Жылка, Максім Танк, М. Машара, В. Таўлай, Міхась Васі¬лёк і інш.).

Максім Гарэцкі. Кароткія звесткі пра жыццё і творчасць пісьменніка. Тэма вернасці роднай зямлі, служэння інтэлігенцыі народу ў апавяданні «Роднае карэнне». Вобраз Архіпа Лінкевіча. Жыццёвая муд¬расць дзеда Яхіма, яго запавет маладому пакаленню.
Суровая праўда пра Першую сусветную вайну, выкрыццё яе антынароднай, антычалавечай сутнасці ў апавяданні «Літоўскі хутарок». Аўтабіяграфічнасць апавядання. Вобраз Яна Шымкунаса. Гуманістычная канцэпцыя пісьменніка.
Змітрок Бядуля. Рамантычная настраёвасць абразкоў і лірычных мініяцюр. Лірычны герой — рамантык. Пошукі сэнсу жыцця, прызна¬чэння чалавека. Адметнасці жанру.
Апавяданне «Бондар». Вырашэнне тэмы мастака і мастацтва ў кан¬тэксце сацыяльных праблем. Вобраз майстра-працаўніка. Асуджэнне эстэ¬тычнайнеразвітасці, чэрствасці і абыякавасці. Мастацкія адметнасці твора.

Уладзімір Дубоўка. Вершы «Залатая асенняя раніца», «О Беларусь, мая шыпшына…», «Пальцы жоўтых кляновых лістоў», «Родная мова, цудоўная мова…» (2—3 вершы на выбар). Асноўныя матывы лірыкі. Услаўленне сілы народа, духоўнасці, вальналюбства чалавека, паэтызацыя красы прыроды, кахання. Высокая культура верша, багацце жанравых форм. Сувязь лірыкі з традыцыямі фальклору, паэзіяй Янкі Купалы, Якуба Коласа, М. Багдановіча.

Кандрат Крапіва. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Байкі «Дыпламаваны Баран», «Махальнік Іваноў». Высмейванне самаўпэў¬ненасці, нахабства, тупасці, падхалімства і іншых чалавечых заган.

П’еса «Хто смяецца апошнім». Час напісання твора. Актуальнасць праблем, узнятых у камедыі. Канфлікт у п’есе. Маштабнасць сатырычных вобразаў Гарлахвацкага і Зёлкіна. Эвалюцыя характару Тулягі. Вобразы — носьбіты аўтарскай пазіцыі: Чарнавус, Левановіч, Вера. Сродкі і прыёмы сатырычнай тыпізацыі і індывідуалізацыі. Мова персанажаў як сродак рас¬крыцця іх характараў. Сцэнічнае жыццё камедыі. Значэнне творчасці Кандрата Крапівы ў развіцці беларускай драматургіі.

Андрэй Мрый. Раман «Запіскі Самсона Самасуя» — твор пра анамаліі грамадскага жыцця сярэдзіны 1920-х гг. Рэальная аснова твора. Галоўны герой рамана Самсон Самасуй. Сатырычная характарыстыка і маральная ацэнка дзейнасці шапялёўскай інтэлігенцыі (філосаф Торба, Сом, Лін, Мамон, паэт Гарачы). Жанравыя адметнасці твора.

Міхась Зарэцкі. Грамадскае і асабістае ў апавяданні «Ворагі». Лёс Паўла Гуторскага — змагара за рэвалюцыйныя ідэалы, і Ніны Купрыя¬навай — дачкі памешчыка. Тэма кахання.

Паказ маральнай дэградацыі Марыны Гарновай у апавяданні «Квет¬ка пажоўклая». Трагічны фінал гераіні. Вастрыня канфлікту ў творы.

М. Зарэцкі — майстар вострага сюжэта, мастацкай дэталі, глыбокі псіхолаг.

Беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны

Беларуская літаратура ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941—1945 гг.). Антываенны пафас і вызваленчыя матывы беларускай паэзіі і публі¬цыстыкі. Тэма Радзімы, яе будучыні. Паказ суровай праўды вайны, услаў¬ленне мужнасці і гераізму народа-змагара, асуджэнне здрады Радзіме. Вы¬крыццё ідэалогіі фашызму. Перавага лірыкі, публіцыстыкі, сатыры.

Пятрусь Броўка. Вершы «Будзем сеяць, беларусы!», «Надзя-На¬дзейка», «Родныя словы», «Александрына», «Вось і лета сышло…», «А ты ідзі» (2—3 вершы на выбар). Патрыятычны, вызваленчы пафас твораў паэта перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Пашырэнне ідэйна-тэматычнага і жанравага дыяпазону паэзіі П. Броўкі ў 1960—1970-я гг. Тэма паэта і паэзіі. Паэтызацыя красы прыроды. Народна-песенная аснова вершаў П. Броўкі, іх мілагучнасць.

Кузьма Чорны. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Аўтарская канцэпцыя гістарычнай будучыні беларускага народа ў рамане «Пошукі будучыні». Драматычны лёс ахвяр Першай і Другой сусветных войнаў. Няздзейсненыя мары старэйшага пакалення (Нявады, Сымона Ракуцькі) пра шчасце. Паказ трагізму вайны і цяжкіх жыццёвых выпрабаванняў у часы фашысцкай акупацыі. Глыбокі маральна-этычны сэнс тэмы «ўкрадзе¬нага дзяцінства». Выкрыццё фашызму як вялікай пагрозы чалавецтву. Значэнне творчасці Кузьмы Чорнага ў развіцці беларускай псіхалагічнай прозы, яе буйных жанраў.

Аркадзь Куляшоў. Жыццёвы і творчы шлях паэта. Вершы «Мая Бесядзь», «Над брацкай магілай», «Спакойнага шчасця не зычу нікому…», «Я хаце абавязаны прапіскаю…» (2—3 вершы на выбар), вершаваны цыкл «Маналог». Адметнасць вобразнасці і кампазіцыі верша «Мая Бесядзь». Ваенная лірыка А. Куляшова. Суровая праўда і гуманізм у паказе народ¬нага подзвігу. Трагічнае і лірычнае, фальклорныя матывы ў баладзе «Над брацкай магілай». Пашырэнне тэматыкі ў пасляваеннай лірыцы. Вершава¬ны цыкл «Маналог»: матывы памяці, вернасці сяброўству, ідэалам мала¬досці. Паэтычнае майстэрства А. Куляшова.

Максім Танк. Кароткія звесткі пра жыццё і творчасць. Вершы «Спатканне», «Родная мова», «Каб ведалі», «Мой хлеб надзённы», «Завушніцы», «Аvе Маrіа», «Працягласць дня і ночы» (2—3 вершы на вы¬бар); паэма «Люцыян Таполя». Лірыка. Тэмы і вобразы, наватарскі харак¬тар танкаўскай паэзіі. Сцвярджэнне нязломнай духоўнай сілы народа. Адметнасць лірыкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Пашырэнне тэма¬тыкі ў пасляваеннай паэзіі. Філасофскі роздум пра чалавека, яго жыццёвае прызначэнне. Свабодны верш у паэзіі Максіма Танка.

Праблема мастака і мастацтва ў паэме «Люцыян Таполя». Увасаб¬ленне свабодалюбства, таленавітасці народа ў вобразе Люцыяна Таполі. Выкарыстанне сродкаў паэтызацыі і гратэску ў паэме. Блізкасць героя паэ¬мы Максіма Танка да купалаўскага Гусляра.



← Предыдущая статья
Следующая статья →
анимизм, античность, атеизм, беларусь, библия, бог, гегель, геоцентризм, деньги, евреи, иисус, инквизиция, кальвинизм, карма, католицизм, конференции, космос, креационизм, кумран, майя, марксизм, материализм, пгм, православие, рим, россия, рпц, социализм, тотем, украина, фейербах, христианство, церкви христовы, эволюция, экуменизм
© 2012 RelEd.net - свалка религиозно-философской макулатуры
Союз образовательных сайтов