Религиоведение » Публикации » Душеполезное чтиво

Праграма ўступных іспытаў па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»

Беларуская літаратура пасляваеннага часу
(да сярэдзіны 1960-х гг.)

Патрыятычны і жыццялюбны пафас творчасці, абумоўлены закан¬чэннем вайны, мірным будаўніцтвам. Ваенная тэма як цэнтральная ў лі¬таратуры.
Змены ў грамадскай атмасферы сярэдзіны 50-х гг. і іх дабратворны ўплыў на развіццё беларускай літаратуры. Рэабілітацыя беларускіх пісьменнікаў. Прыход у літаратуру новых творчых сіл.

Янка Брыль. Жыццё і творчасць пісьменніка. Праблема чалавечага шчасця і сэнсу жыцця ў апавяданні «Галя». Спалучэнне лірычнай усхва¬ляванасці з глыбокім пранікненнем у псіхалогію чалавека. Гісторыя кахан¬ня гераіні. Праблема маральнага выбару і адказнасці чалавека за свае ўчынкі. Духоўныя каштоўнасці і іх значэнне для чалавека. Мастацкая дэ¬таль. Асаблівасці кампазіцыі апавядання.

Паказ вайны ў апавяданні «Меmеntо mоrі». Маральны подзвіг ста¬рога селяніна ў творы. Уменне аўтара ўбачыць гераічнае за рамкамі быта¬вых сцэн. Асуджэнне фашызму ў апавяданні, абвостранасць гуманістыч¬най думкі твора.

Пімен Панчанка. Жыццёвы і творчы шлях паэта. Вершы «Краіна мая», «Герой», «Родная мова», «Толькі лісцем рабін шалахні…», «Крык сойкі», «Той дзень прапаў і страчаны навекі…», «Спарышы» (2—3 вершы на выбар). Лірыка. Патрыятычны пафас ваеннай паэзіі П. Панчанкі. Гера¬ічнае і трагічнае ў вершах пра Радзіму і яе абаронцаў.
Роздум пра сэнс жыцця, гуманныя адносіны паміж людзьмі ў творах 1960-х гг. Пашырэнне тэматычнай, жанрава-стылёвай разнастайнасці лі¬рыкі 1970—1980-х гг. Духоўная эвалюцыя лірычнага героя. Спавядальны характар, адкрытасць, шчырасць лірычнага пачуцця. Багацце сродкаў мастацкага выяўлення ў творах паэта.
Іван Мележ. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Тэматыка і праблематыка рамана «Людзі на балоце». Асаблівасць драматычнага кан¬флікту. Шматгранныя нацыянальныя характары ў рамане. Майстэрства раскрыцця ўнутранага свету галоўных герояў — Васіля Дзятла і Ганны Чарнушкі. Нетрадыцыйны падыход аўтара да раскрыцця псіхалогіі замож¬ных сялян. Чалавек і прырода ў творы. Паэтызацыя сялянскай пра¬цы. Псі¬халагічнае майстэрства Мележа-празаіка. Нацыянальная самабыт¬насць творчасці І. Мележа і яе агульначалавечая значнасць.

Уладзімір Караткевіч. Кароткія звесткі пра жыццё і творчасць пісьменніка. Аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» або «Чазенія» (на выбар); раман «Каласы пад сярпом тваім» (кніга першая «Выйсце кры¬ніц»; з другой кнігі «Сякера пры дрэве» — асобныя раздзелы).

Канкрэтна-гістарычная аснова аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха». Зварот пісьменніка да легенды пра караля Стаха Горскага (пач. ХVІІ ст.), рамантычнае яе асэнсаванне. Асуджэнне сацыяльнага прыгнёту і ўціску. Роздум аб прызначэнні чалавека на зямлі, лёсе беларускага наро¬да, узаемасувязі розных гістарычных эпох. Вобразы Андрэя Беларэцкага, Андрэя Свеціловіча і Надзеі Яноўскай. Асаблівасці кампазіцыі твора.

Праблематыка аповесці «Чазенія». Вобразы Севярына Будрыса і Гражыны. Выяўленне характараў герояў у неардынарных абставінах. Сэнс назвы аповесці. Жанр і кампазіцыя твора.

Гістарычная аснова рамана «Каласы пад сярпом тваім». Рэальныя гістарычныя асобы ў творы. Духоўны воблік галоўнага героя рамана — Алеся Загорскага. Прадстаўнікі дваранства ў творы (Даніла Вежа-Загорскі, Хаданскія, Кроер). Дзеячы шляхецкага руху Яраслаў Раўбіч і Багдан Война. Стыхійны характар антыпрыгонніцкай барацьбы сялян. Хараство кахання Алеся Загорскага і Майкі Раўбіч. Своеасаблівасць мастацкага

стылю рамана. Месца і роля лірычных адступленняў і пейзажных малюн¬каў. Вобразная сімволіка.

Андрэй Макаёнак. Жыццёвы і творчы шлях драматурга. П’есы «Зацюканы апостал» або «Пагарэльцы» (на выбар абітурыента).

Жанравая адметнасць п’есы «Зацюканы апостал». Умоўнасць часу і месца дзеяння. Характарыстыка персанажаў, іх сімвалічнасць і падкрэс¬леная абагульненасць. Маральна-этычны змест камедыі, сцвярджэнне аў¬тарам духоўных агульначалавечых каштоўнасцей.

Творчая гісторыя трагікамедыі «Пагарэльцы». Канфлікт бацькоў і дзяцей у п’есе. Спалучэнне нізкага з узвышаным, трагедыйнага з каміч¬ным у псіхалагічнай абмалёўцы прыстасаванцаў, кар’ерыстаў, цынікаў, прайдзісветаў і дэмагогаў. Майстэрства драматурга ў стварэнні вобразаў-тыпаў.

Беларуская літаратура перыяду 1966—1985 гг.

Пашырэнне сферы мастацкага даследавання рэчаіснасці. Жанравыя і тэматычныя пошукі літаратуры, паглыбленне яе чалавеказнаўчага і гуманістычнага зместу. Узмацненне аналітызму ў даследаванні мінулага і сучаснасці.
Іван Шамякін. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Аповесць «Непаўторная вясна» або аповесць «Гандлярка і паэт» (на выбар абіту¬рыента); раман «Сэрца на далоні».
Адлюстраванне даваеннага жыцця моладзі ў аповесці «Непаўторная вясна». Духоўны свет Пятра і Сашы, іх узаемаадносіны. Паэзія кахання і прыгожых чалавечых пачуццяў. Эмацыянальна-псіхалагічная змястоў¬насць твора.

Тэма трагічнага лёсу жанчыны на вайне ў аповесці «Гандлярка і паэт». Вобраз Вольгі Ляновіч, каханне ў лёсе гераіні. Вобраз Алеся Шпа¬ка, яго роля ў духоўным узвышэнні Вольгі Ляновіч. Праблема маральнага выбару ў творы. Майстэрства пісьменніка ў стварэнні сюжэта, псіхала¬гічнай абмалёўцы характараў.

Праблематыка рамана «Сэрца на далоні». Вастрыня канфлікту. Ма¬ральна-этычная сутнасць аўтарскай пазіцыі. Рэтраспектыўны зварот да падзей вайны. Роля кар’ерыста Гукана, які хавае праўду пра актыўную падпольную дзейнасць доктара Савіча. Прынцыповасць і рашучасць Кіры¬лы Шыковіча ў выкрыцці Гукана. Партызанскае мінулае Яраша. Вобраз Зосі Савіч, яе жыццёвы лёс. Маладое пакаленне ў рамане. Сімволіка назвы твора.

Васіль Быкаў. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Праблематыка аповесці «Сотнікаў». Вобразы Сотнікава і Рыбака ў творы, іх глыбокі псіхалагізм. Персанажы другога плана ў аповесці (стараста, Дзёмчыха, Бася), іх мужнасць. Выкрыццё паліцэйскіх — прыслужнікаў немцаў у тво¬ры (Партноў, Стась Гаманюк, Будзіла). Мастацкая дасканаласць твора.

Актуальнасць маральна-філасофскай праблематыкі аповесці «Знак бяды». Маштабнасць характараў галоўных герояў — Петрака і Сцепаніды. Зварот аўтара да эпізодаў даваеннага жыцця з мэтай больш глыбокага рас¬крыцця характараў. Выкрыццё жорсткасці, бесчалавечнасці фашызму. Па¬каз прыслужнікаў акупацыйнага рэжыму. Мастацкая сімволіка твора.

Значэнне творчасці В. Быкава для развіцця беларускай літаратуры.
Міхась Стральцоў. Эцюды-ўспаміны пра маладосць, каханне, жыц¬цёвыя праблемы і клопаты ў апавяданні «Сена на асфальце». Вобраз аў¬тара-апавядальніка. Адметнасць кампазіцыі.

Гора і нястачы, прынесеныя ў сялянскую сям’ю вайной, якую кожны з сямейнікаў перажывае па-свойму, у апавяданні «На чацвёртым годзе вайны». Вобразы старой маці, нявесткі Марусі і яе маленькага сына. Заў¬часнае сталенне хлопчыка, яго рашучае жаданне дапамагчы маці і бабулі, узяць на сябе адказнасць за лёс сям’і. Глыбокі псіхалагізм у паказе ха¬рактараў.

Ніл Гілевіч. Вершы «Ах, якая над Гайнай купальская ноч!..», «Свя¬точны, старажытны дух калядны…», «Паклон табе, мой беларускі краю!..» (2—3 вершы на выбар); раман у вершах «Родныя дзеці» (ва ўрыўках).

Шырокі тэматычны змест паэзіі. Любоў да Бацькаўшчыны, клопат пра яе лёс, шанаванне роднай мовы, захаванне культурнай спадчыны. Глыбокі лірызм, песеннасць вершаў, фальклорныя матывы ў творчасці паэта. «Родныя дзеці» як узор рамана ў вершах.

Іван Чыгрынаў. Памяць мінулай вайны і лёс старога лесніка Дземідзёнка ў апавяданні «Дзівак з Ганчарнай вуліцы». Зварот да тра¬дыцыйных каштоўнасцей, гармонія чалавека з прыродай, людзьмі, самім сабой. Вобраз аўтара-апавядальніка.
Новыя падыходы да асэнсавання тэмы вайны ў апавяданні «У ціхім тумане». Узаемаадносіны былых ахвяр і здраднікаў Радзімы. Праблема віны і даравання. Вобразы Рэйдзіхі і Ганны. Гуманістычны пафас апавядання.

Іван Навуменка. Паказ лёсу моладзі ў гады вайны з фашызмам у апавяданні «Сямнаццатай вясной». Раскрыццё ў творы характараў Цімоха, Стасі і іншых герояў. Сімвалічнасць вобраза бэзу.

Жорсткая праўда жыцця ў апавяданні «Хлопцы самай вялікай вай¬ны». Унутраная самаацэнка юнакоў; жаночы, мацярынскі погляд на рэаль¬насць вайны. Шматгранны партрэт пакалення. Роля мастацкай дэталі ў творы.

Рыгор Барадулін. Вершы «Неруш», «Яна адна, зямля вякоў…», «Заспаная раніца мжыстая…», «Пакуль жывеш, развітвайся з жыццём…», «Божа, паспагадай усім…», «Трэба дома бываць часцей» (2—3 вершы на выбар). Народнасць і самабытнасць паэзіі Р. Барадуліна. Сувязь яго твор¬часці з традыцыямі фальклору, міфалогіі, класічнай літаратуры. Свет Радзімы-Беларусі ў яго паэзіі, выяўленне пачуцця любові да зямлі баць¬коў. Услаўленне роднага слова як духоўнай святыні. Асаблівасці паэтыч¬нага майстэрства Р. Барадуліна.

Яўгенія Янішчыц. Вершы «Чаму ніколі не баюся я…», «Не воб¬лака, а проста аблачынка…», «Помню, помню праз гады…», «Любоў мая…» (2—3 вершы на выбар). Малая радзіма, казачная палеская пры¬рода, вясковы і гарадскі побыт, пададзеныя ў светлых колерах у лірыцы. Спроба паяднаць традыцыйны верш і рытмізаваную прозу ў творах. Тэматычная палітра паэзіі Я. Янішчыц.

Аляксей Дудараў. П’еса «Князь Вітаўт» або «Чорная панна Нясві¬жа» (на выбар абітурыента).

Наватарскі падыход драматурга да ўвасаблення далёкага мінулага ў п’есе «Князь Вітаўт». Жанравая адметнасць твора, асаблівасці яго кампазі¬цыі. Вітаўт і Ягайла як вобразы-тыпы. Ахвярнасць, вернасць (пакаёўка Алёна) і здрада, халодны разлік, угодлівасць (стражнік Люцень). Прабле¬ма асабістага шчасця ў п’есе. Сцвярджэнне ў творы галоўных каштоў¬насцей на зямлі: любові, еднасці, згоды і міру.

Мастацкае пераасэнсаванне аўтарам гісторыка-легендарнага ма¬тэрыялу ў п’есе «Чорная панна Нясвіжа». Каханне і ўлада, сутыкненне асабістых і дзяржаўных інтарэсаў. Праблема выбару і яе вырашэнне ў п’есе. Яркасць характараў Барбары і Жыгімонта, псіхалагічная матыва¬ванасць іх паводзін. Майстэрства дыялогу.

Беларуская літаратура на сучасным этапе (з сярэдзіны 1980-х гг.)

Літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе. Прыход у літаратуру новых пакаленняў творчай моладзі. Утварэнне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Паэзія. Паглыбленне агульначалавечага, маральна-філасофскага, гуманістычнага зместу сучаснай беларускай паэзіі ў творчасці В. Зуёнка, Я. Сіпакова, А. Вярцінскага, М. Дуксы, Р. Баравіковай, А. Разанава, Г. Паш¬кова і інш. (на прыкладзе твораў 2—3 аўтараў).

Проза. Сацыяльныя і маральна-філасофскія праблемы ў сучаснай беларускай прозе: В. Казько, В. Карамазаў, І. Пташнікаў і інш. (на прыкладзе творчасці 1—2 пісьменнікаў).
Драматургія. Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці сучаснай беларускай драматургіі: А. Петрашкевіч, У. Бутрамееў, С. Кавалёў (на прыкладзе творчасці 1—2 аўтараў).



← Предыдущая статья
Следующая статья →
анимизм, античность, атеизм, беларусь, библия, бог, гегель, геоцентризм, деньги, евреи, иисус, инквизиция, кальвинизм, карма, католицизм, конференции, космос, креационизм, кумран, майя, марксизм, материализм, пгм, православие, рим, россия, рпц, социализм, тотем, украина, фейербах, христианство, церкви христовы, эволюция, экуменизм
© 2012 RelEd.net - свалка религиозно-философской макулатуры
Союз образовательных сайтов