РелигиоведениеБеларуская лiтаратура

Зварот да чытача

Гэты дапаможнік створаны для вас — тых, хто будзе здаваць уступны экзамен у ВНУ і выпускны іспыт за курс сярэдняй школы па беларускай літаратуры. Аўтары імкнуліся аблегчыць працэс падрыхтоўкі да экзамену, дапамагчы вам зарыентавацца ў пісьменніцкіх імёнах, мастацкіхтворах, аглядавыхтэмах. Кніга ўяўляе сабою прыкладныя адказы на пытанні праграмы для абітурыентаўу ВНУ, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Прыведзены матэрыял не разлічаны на механічнае запамінанне. У сваёй болыпасці гэта прыкладныя адказы на пытанні, асноўны накірунак для разважанняў. Асабліва гэта датычыцца пытанняў, звязаных з аналізам асобных мастацкіх твораў. Вашы адказы павінны грунтавацца на добрым веданні зместу саміх твораў. Таму, перш чым засвойваць прапанаваны ў дапаможніку матэрыял, мы раім вам перачытаць ці аднавіць у памяці змест адпаведных вершаў, апавяданняў, аповесцей, раманаў, п’ес. Затым варта пазнаёміцца з прыведзенымі ў кнізе адказамі, абавязкова ўключыць у іх уласныя разважанні, мерка-ванні і ацэнкі.

Педагогамі, вучонымі-псіхолагамі дакладнаўстаноўлена, што атрыманая інфармацыя становіцца ведамі толькі ў тым выпадку, калі яна ўспрынята свядома, не раз паўторана. У сувязі з гэтым пасля кожнага адказу аўтары дапаможніка прыводзяць план, разлічаны, з аднаго боку, на запамінанне ходу разважанняў, іх сістэматызацыю, а з другога — на праверку і самакантроль ва-шых ведаў. Калі вы здольны будзеце адказаць на ўсе пункты плана да пэўнай тэмы, то можна лічыць, што яна вамі засвоена.

У праграму для абітурыентаў ўключана тэма «Творчасць пісьменнікаў-землякоў (на прыкладзе аднаго-двух аўтараў)». Пісьменнікамі-землякамі прынята называць тых мастакоў слова, хто нарадзіўся на тэрыторыі вашай малой радзімы — горада (вёскі), раёна, вобласці. Аб’ём працы, на жаль, не дазволіў аўтарам даць шэсць варыянтаў адказаў у адпаведнасці з колькасцю абласцей у рэспубліцы. Для прыкладу ўзяты пісьменнікі Брэстчыны і Гродзеншчыны. Таму тым, хто жыве ў іншых рэгіёнах, трэба самастойна падрыхтаваць адказ на пытанне пра пісьменнікаў-землякоў. Выпускнікі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей так сама павінны паставіцца да яго творча, бо іх выбар мастакоў слова можа не супадаць з выбарам аўтараў дапаможніка.

Права выбару захоўваецца за вамі і тады, калі вывучаліся не тыя творы, якія аналізуюцца ў дапаможніку Напрыклад, адны з вас вывучалі апавяданні Янкі Брыля «Галя», «Memento mori», другія — «Галя», «Адзін дзень», «Дваццаць».

Мы спадзяёмся, што паміж намі — аўтарамі — і вамі адбудзецца творчае супрацоўніцтва і кніга стане для вас добрым дарадчыкам і памочнікам.

Жадаем поспехаў!

← Older Newer →